Руководство Витебской области поздравляет работников и ветеранов лесного хозяйства и деревообрабатывающей промышленности с профессиональным праздником

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў і ветэранаў лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў і ветэранаў лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу.

Гэта свята – даніна ўдзячнасці і павагі тым, хто аддана служыць лесу, клапоціцца пра яго, беражэ, прымнажае і рацыянальна выкарыстоўвае лясныя рэсурсы.

Лес – адно з галоўных багаццяў нашай вобласці. Старажытныя хваёвыя лясы займаюць 60% усёй лесапакрытай тэрыторыі.

Неабходна адзначыць, што такі рэсурс – гэта не толькі наша экалогія, але яшчэ і эканоміка, харчовая і энергетычная бяспека. Штогод тысячы жыхароў разам з вамі павялічваюць лясныя масівы на сумеснх экалагічных акцыях.

Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам. Ваша мудрасць, вопыт і адданасць прафесіі сталі надзейным фундаментам для сённяшніх поспехаў і развіцця галіны.

Жадаем усім моцнага здароўя, міру і дабрабыту!

З павагай, А. М. Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, і Д. В. Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

Крыніца

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў і ветэранаў лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам