Невероятный дух единства. Чем делегации Витебской области запомнился Форум патриотических сил в столице

Неверагодны дух адзінства. Чым дэлегацыям Віцебскай вобласці запомніўся Форум патрыятычных сіл у сталіцы

Грандыёзны Форум патрыятычных сіл, прысвечаны Дню народнага адзінства і арганізаваны Штабам патрыятычных сіл, прайшоў у сталічным Палацы спорту. Прыбылі дэлегацыі ўсіх рэгіёнаў краіны, у тым ліку 150 чалавек ад Віцебшчыны на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Вячаславам Дурновым: прадстаўнікі органаў улады, палітычных партый, грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў розных сфер дзейнасці, моладзь.

Пра гераічную гісторыю нашай краіны, яе складаныя перыяды, мужнасць, стойкасць і мудрасць беларускага народа, нацыянальныя традыцыі і генетычны код – дыялог ішоў пра тое, што ляжыць у аснове адзінства. Проста і шчыра пра складаныя рэчы.

Вядомыя палітыкі, лідары меркаванняў, грамадскія дзеячы выступілі ў якасці спікераў. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы нагадаў пра сімвалічнасць правядзення свята ў мінскім Палацы спорту. Менавіта дэлегаты першага Усебеларускага народнага сходу ў кастрычніку 1996 года, «з заміраннем сэрца і пачуццём найглыбейшай надзеі і ўпэўненасці» слухалі праграмнае выступленне кіраўніка дзяржавы. Тут жа аднагалосна падтрымалі новы фармат інстытута прэзідэнцтва, пры якім Прэзідэнт краіны з'яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі і правоў чалавека.

Крыніца

Неверагодны дух адзінства. Чым дэлегацыям Віцебскай вобласці запомніўся Форум патрыятычных сіл у сталіцы