Да Дня народнага адзінства ў Лепелі ўпершыню прайшла спартландыя сярод членаў грамадскіх арганізацый і палітычных партый
У Лепелі ўпершыню прайшла спортландыя сярод членаў грамадскіх арганізацый і палітычных партый, прымеркаваная да Дня народнага адзінства.
Як паведаміў загадчык сектарам спорту і турызму Лепельскага райвыканкама Юрый Мілы, у спаборніцтвах прынялі ўдзел прадстаўнікі 10 грамадскіх арганізацый і палітычных партый. Жэрабем яны былі падзелены на чатыры каманды па дзесяць чалавек у кожнай і спаборнічалі ў эстафетах, конкурсах, віктарынах на веданне гісторыі свята, дзяржаўных сімвалаў і алімпійскага руху. У адной звязцы выступалі як кіраўнікі розных узроўняў, так і простыя работнікі, навучэнцы.
Галоўным вынікам спортландыі «Сіла ў адзінстве! Будзь з намі ў спорце!» сталі яркія эмоцыі, зарад бадзёрасці і добры настрой.