Александр Субботин встретился с Чрезвычайным и Полномочным послом Кыргызской Республики

Аляксандр Субоцін сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызскай Рэспублікі

Пра развіццё сувязяў у розных сферах ішла размова на сустрэчы старшыні аблвыканкама Аляксандра Суббоціна з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрболам Султанбаевым.

Эрбол Султанбаеў як госць не раз наведваў Віцебск падчас культурных і іншых мерапрыемстваў, але цяперашні візіт першы афіцыйны. Як адзначыў Аляксандр Суббоцін, дзелавая сустрэча з кіраўніком дыпмісіі дзяржавы ў Цэнтральнай Азіі ўмацуе сяброўскія сувязі, дасць штуршок да пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

У нашых краін ёсць нямала кропак дотыку. Беларусь і Кыргызстан знаходзяцца на скрыжаванні важных транспартных і лагістычных шляхоў у сваіх рэгіёнах, з'яўляюцца членамі такіх аб'яднанняў, як СНД, ЕАЭС, АДКБ, ШАС.

– Адносіны паміж Віцебскай вобласцю і Кыргызскай Рэспублікай дынамічна і паспяхова развіваюцца ў эканамічнай і сацыяльнай сферах. Тавараабарот за цяперашняе паўгоддзе роўны гадавому ў 2025-м, – падкрэсліла намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна. – Нашы прадпрыемствы экспартуюць кабельную, мяса-малочную прадукцыю, дывановыя і тафтынгавыя падлогавыя пакрыцці, гандлёвае абсталяванне, лекавыя прэпараты, вырабы з пластмас і іншыя тавары. Кыргызская Рэспубліка нам пастаўляе агародніну, садавіну, камплектуючыя для машынабудавання.

Упор падчас сустрэчы быў зроблены на велізарны патэнцыял Віцебшчыны і Кыргызстана для пашырэння дзелавых сувязяў, не толькі ў сферы прамысловасці, але і ў культуры, медыцыне, адукацыі, турызме. Адзін з перспектыўных напрамкаў – удзел у будаўніцтве чыгункі, якая злучае Кітай, Кыргызскую Рэспубліку і Узбекістан. Сёння больш за 20 прадпрыемстваў вобласці гатовыя пастаўляць прадукцыю (кабель, металаканструкцыі, электраніку, будаўнічыя матэрыялы) і аказаць будаўнічыя паслугі для гэтага маштабнага праекта. А таксама ёсць перспектывы выкарыстання магчымасцей нашых лагістычных тэрміналаў Брэміна – Орша і Бестамсарсэрвісу, які будуецца, для прасоўвання тавараў.

Размова ішла і пра кааперацыйныя сувязі, устанаўленне пабрацімскіх адносін паміж адным з рэгіёнаў Віцебшчыны і вобласцю ці горадам у Кыргызстане.

Крыніца

Аляксандр Субоцін сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызскай Рэспублікі