Руководство Витебской области направило поздравление с Днём работников нефтяной, газовой и топливной промышленности

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне з Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Ваша праца мае стратэгічнае значэнне для ўсёй краіны. Дзякуючы вам бесперабойна працуе энергетычная сістэма, развіваецца прамысловасць, умацоўваецца эканоміка рэгіёна і краіны. Ад вас наўпрост залежыць камфорт, утульнасць і дабрабыт людзей: газіфікуюцца населеныя пункты, будуюцца заправачныя станцыі.

Адрасуем шчырыя словы падзякі ветэранам: самаадданай працай, вопытам, адданасцю сваёй справе яны стварылі трывалы падмурак для прафесіяналаў.

Жадаем вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных здзяйсненняў на карысць Віцебшчыны і роднай Беларусі!

З павагай, А. М. Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, і Д. В. Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

Крыніца

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне з Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці