У Віцебску стартаваў чэмпіянат Беларусі па скачках на батуце
У Віцебску стартаваў чэмпіянат Беларусі па скачках на батуце. Больш за 70 спартсменаў з усёй краіны спаборнічаюць у некалькіх відах праграмы.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Алег Андрэйчык. Ён пажадаў удзельнікам першынства высокіх спартыўных вынікаў, падкрэсліўшы, што тут сабраліся лепшыя спартсмены не толькі нашай краіны, але і свету.
– Гэта адзін са стартаў, які паўплывае на маючы чэмпіянат свету, – сказаў «ВВ» двухразовы алімпійскі чэмпіён Іван Літвіновіч. – Мы паказваем прыкладна такія ж камбінацыі, якія будзем выконваць у лістападзе ў Іспаніі.
Адным з "выдатных момантаў" чэмпіянату Беларусі з'яўляюцца спаборніцтвы змешаных пар. Гэты адносна новы від праграмы ўведзены