Александр Вольфович ознакомился с производством предприятия оборонного сектора в Оршанском районе

Аляксандр Вольфавіч азнаёміўся з вытворчасцю прадпрыемства абароннага сектара ў Аршанскім раёне

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч падчас рабочага візіту ў Аршанскі раён наведаў адно з прадпрыемстваў у сістэме Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Генерал-лейтэнант азнаёміўся з вытворчасцю, ходам рэалізацыі праектаў, даў ацэнку таму, якая складаецца абстаноўка на сённяшні дзень.

– За няпроцяглы час гэтае прадпрыемства зрабіла вялікія крокі наперад. Зусім па-іншаму пабудавана вытворчасць. Яна аснашчана сучаснымі станкамі, спецыялістамі. За год зроблена вельмі шмат. І кіраўніцтва завода, і кіраўніцтва ваенна-прамысловага камітэта падыходзіць да задач з разуменнем, – адзначыў Аляксандр Вальфовіч.

Ён падкрэсліў, што на дзяржаўнага сакратарыята Прэзідэнтам нашай краіны ўскладзены кантроль забеспячэння пастаўкі новых узораў узбраення ва ўзброеныя сілы, іншыя ваенізаваныя арганізацыі.

– Сёння няпростая абстаноўка ў свеце – у розных кутках успыхваюць ваенныя канфлікты, праходзяць баявыя дзеянні. Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы і ўсе гэтыя працэсы закранаюць нашу рэспубліку. На жаль, узровень ваенных пагроз нарастае. І гэта нягледзячы на тыя мірныя ініцыятывы, прапановы, мірную рыторыку, якая гучыць з вуснаў нашага кіраўніка дзяржавы. Мы бачым непрыязнае крокі ў дачыненні да Беларусі, абвінавачванні ў тым, што мы ўяўляем пагрозу для Еўрапейскага кантынента. Беларусь не ставіць на першае месца пытанні мілітарызацыі, павелічэння колькасці ўзброеных сіл – тое, што робяць Польшча, Прыбалтыйскія дзяржавы. Не спыняюцца спробы дэстабілізацыі абстаноўкі з падачы заходніх куратараў, нашых «беглых». Усё, што звязана з пытаннямі забеспячэння бяспекі, ваеннай бяспекі, стаіць на кантролі ў нашага Прэзідэнта – ён трымае руку на пульсе, – адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Для абароны сваіх нацыянальных інтарэсаў павінны быць свае ўзоры ўзбраення ваеннай тэхнікі.

Ён нагадаў, што на мінулым тыдні праходзіла нарада, дзе кіраўніку дзяржавы былі дакладзены асноўныя пытанні па ракетабудаванні.

– Гэта абсалютна новая галіна для нашай краіны. Літаральна за 5 гадоў мы з нуля разгарнулі гэтае вытворчасць, падрыхтавалі сваіх спецыялістаў. Прэзідэнта цікавіла: у якім напрамку далей рухацца і якія шляхі мы бачым. Кіраўніцтвам Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, Міністэрствам абароны былі пазначаны перспектывы развіцця гэтага сектара. Ёсць новыя напрацоўкі. Мы асвоілі вытворчасць боепрыпасаў да артылерыйскіх сістэм да рэактыўных сістэм залпавага агню, пефармаціраваўшы некаторыя грамадзянскія прадпрыемствы, і сапраўды выйшлі на сучасныя тэхналогіі вытворчасці боепрыпасаў для сваіх узброеных сіл. У тым ліку гэта экспартны тавар, які, на жаль, карыстаецца попытам, – зрабіў акцэнт дзяржсакратар Савета бяспекі.

У гутарцы з журналістамі генерал-лейтэнант расказаў, што шмат зроблена ў пытаннях развіцця сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, аптычных сродкаў, сродкаў абароны і экіпіроўкі асабовага складу.

– Ракеты, робаты, самалёты – гэта важна. Але самым галоўным сёння на полі бою застаецца чалавек, салдат, які выконвае задачы. Яго трэба абараніць, узброіць, – падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч. - І ўлічваючы нашу беларускую лясіста-балоцістую мясцовасць робім стаўку на развіццё нашых узораў узбраення, ваеннай тэхнікі, сродкаў абароны асабовага складу. Усё гэта не для пагрозы нашым суседзям, а для абароны нацыянальных інтарэсаў, для забеспячэння міру і бяспекі нашых людзей. Мы ні

Аляксандр Вольфавіч азнаёміўся з вытворчасцю прадпрыемства абароннага сектара ў Аршанскім раёне