Дзмітрый Дзямідаў у межах Адзінага дня інфармавання сустрэўся з калектывам ААТ «Віцязь»
Без спецыялістаў з высокім узроўнем адукацыі, якія імкнуцца да пастаяннага удасканалення і атрымання новых ведаў, немагчыма развіццё такіх прадпрыемстваў, як «Віцязь», дзе выпускаюць інавацыйную прадукцыю.
Пра гэта заявіў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў на сустрэчы з працоўным калектывам у рамках Адзінага дня інфармавання па тэме «Адукацыя і навука – рухаючая сіла развіцця грамадства і дзяржавы».
У сваім выступленні Дзмітрый Дзямідаў адзначыў, што Беларусь не багатая на карысныя выкапні, таму ўсё, што ствараецца ў нашай дзяржаве, заснавана на інтэлекце людзей, на іх прафесіяналізме і патрыятызме. Яны працуюць на дабро, і нам неабходна берагчы, шанаваць і ствараць умовы для развіцця чалавечага капіталу.
Дзяржаўная падтрымка адукацыі адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні роўнага доступу да ведаў для ўсіх слаёў насельніцтва. Асаблівая ўвага надаецца дзяржпадтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, дзейнічае спецыяльны фонд Прэзідэнта.
Па індэксе ўзроўню адукацыі ў 2024 годзе Беларусь заняла 40-е месца з 193 краін.
Экспарт адукацыйных паслуг з'яўляецца перспектыўным напрамкам міжнароднага супрацоўніцтва і ўмацавання гуманітарных сувязяў. У Беларусі онавучаюцца каля 34 тыс. замежных студэнтаў са 110 краін свету.
У нас развіваецца індустрыя інтэлекту, для якой створаны навуковы ландшафт, сфарміравана міждысцыплінарная шматраектарная структура, якая ўключае акадэмічны, ВНУ і галіновы кампаненты. Гэта забяспечвае атрыманне вынікаў сусветнага ўзроўню і навукаёмістай прадукцыі, вырашае задачы навукова-тэхналагічнага суверэнітэту, імпартазамяшчэння і нарошчванне экспарту. Штогод у розных галінах эканомікі ўкараняецца больш за 300 акадэмічных распрацовак, якія спрыяюць павышэнню канкурэнтаздольнасці нашай краіны на міжнародных рынках. Да ведама: фактычны выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі і паслуг па распрацоўках Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія ўкаранёны ў эканоміку, складае парадку 365 млн долараў. Адну з ключавых пазіцый у развіцці інавацыйнага прадпрымальніцтва займаюць 14 тэхнапаркаў, тры з якіх дзейнічаюць на тэрыторыі Віцебшчыны.
Намеснік старшыні абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Мікалай Раманоўскі распавёў аб дзейнасці грамадскага аб'яднання.
Дзмітрый Дзямідаў азнаёміўся з лінейкай прадукцыі ААТ «Віцязь».