У Віцебску абмеркавалі пытанні эфектыўнасці працы дзяржустаноў, якія забяспечваюць дзейнасць бюджэтных арганізацый вобласці
Эфектыўнасць работы дзяржустаноў, якія забяспечваюць дзейнасць бюджэтных арганізацый паўночнага рэгіёна, абмеркавалі ў Віцебскім аблвыканкаме.
Пасяджэнне прайшло пад кіраўніцтвам старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна пры ўдзеле старшыні Канстытуцыйнага Суда Пятра Міклашэвіча, памочніка Прэзідэнта – інспектара па Віцебскай вобласці Уладзіміра Юргевіча. У рэжыме відэа-канферэнц-сувязі да працы падключыліся гар-, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў абласнога цэнтра.
Кіраўнік паўночнага рэгіёна ў пачатку сустрэчы прадставіў новых членаў аблвыканкама. У адпаведнасці з указам Прэзідэнта ў склад аблвыканкама ўключаны старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Уладзімір Гадзяцкі і ваенны камісар Віцебскай вобласці Сяргей Кунахавец.