Штогадовы фестываль Gymkhana drive fest – 2025 сабраў больш за 30 гоншчыкаў з Беларусі і Расіі
"Драйвовы Gymkhana drive fest – 2025" трэці год запар збірае жыхароў Віцебска на пляцоўцы каля Летняга амфітэатра. Сёлета ён праходзіць два дні запар. Упершыню тут усталявалі пражэктары для незабыўнага светлавога шоу і суправаджэння гонкі ўвечары.
У аўтафестываль дакладна ўкладваюць душу. Яго арганізатар - шасціразовы чэмпіён Беларусі па спартыўным манеўраванні, прафесійны аўтаспартсмен Аляксей Шэндзюкоў сёлета паспеў прыцягнуць больш пілотаў з Расіі. Вынік не прымусіў сябе чакаць - аншлаг на трыбунах гледачоў быў ад пачатку і да канца. Публіку чакалі драйвовыя спаборніцтвы, супер-заезды з зоркай аўтаспорту Аляксеем Шэндзюковым, розыгрыш прызоў і выстава рэдкіх аўтамабіляў.
Самы юны ўдзельнік гонак – 15-гадовы Дзяніс Кукушкін. У спаборніцтвах па джымхане хлопец удзельнічае ўжо чацвёрты раз. Гонкі, дрыфт і запал да аўтамабіляў у хлопца ў крыві ў самым прамым сэнсе.