Незабываемым концертом «Звёзды TikTok» открыли новую площадку «Славянского базара»

Незабыўным канцэртам «Зоркі TikTok» адкрылі новую пляцоўку «Славянскага базару»

Маштабнае шоу разгарнулася ў 6-тысячнай зале Віцебскага спорткомплекса, дзе аб'ядналіся папулярныя блогеры, топавыя выканаўцы і таленавітыя дзіцячыя калектывы. На сцэну да маленькіх прыхільнікаў выйшлі Улад Кобякаў, BETSY, Дзім Дзімыч, Улька Пулька, Анджыліша, Насця Краўчанка, Іван Зданюк, Стася Корсак, Ліза Вярцінская, Лера Бераставіч, Арцём Скороль і іншыя зоркі.

 

8-гадовая Ксюша любіць творчасць папулярнага тыктокера Дзім Дзімыча.

Мама дзяўчынкі вырашыла зрабіць ёй прыемнае і як толькі даведалася, што ў Віцебск прыязджаюць куміры дачкі, адразу купіла білеты на канцэрт для яе і ўсёй сям'і.

– Я чакала весялосці і танцаў пад музыку з майго плэйліста. Ніколі не бачыла блогераў на жыва, яны аказаліся вельмі мілымі і добрымі, – расказала Ксюша. Яе марай было пачуць знакаміты трэк пра любоў да Радзімы «Гармошка» ў выкананні любімых беларускіх тыктокераў. Трымаем у курсе: мара дзяўчынкі збылася!

Галіна дакладна ведае, як быць лепшай мамай для сваіх дзяцей. Разам з дачкой і сынам жанчына з задавальненнем танцавала пад моладзевыя хіты і падпявала беларускаму блогеру Уладу Кобякаву.

Крыніца

Незабыўным канцэртам «Зоркі TikTok» адкрылі новую пляцоўку «Славянскага базару»