В Витебском областном роддоме поздравили женщин, родивших в День Республики

У Віцебскім абласным раддоме павіншавалі жанчын, якія нарадзілі ў Дзень Рэспублікі

Як паведаміла галоўны ўрач Віцебскага абласнога клінічнага радзільнага дома Алена Леановіч, усяго на Віцебшчыне ў Дзень Незалежнасці нарадзілася 10 малых – 7 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі. Трое з іх з'явіліся на свет у гэтай установе аховы здароўя.

 

Глыбчанка Вераніка Мурзіч у дзень дзяржаўнага свята нарадзіла другое дзіця, сына Ваню. У віцяблянікі Аляксандры Буравай – першынец, дачка. Сям'я жыхаркі Шуміліна Інны Восіпавай стала багацейшай яшчэ на адну дачушку – цяпер дома малодшую сястрычку Таццяну з нецярпеннем чакаюць Лера і Даша. Дарэчы, маленькая Таня вельмі «спешыла» нарадзіцца менавіта 3 ліпеня: маме, якую дастаўлялі на машыне хуткай дапамогі ў радзільны дом, давялося родаць проста ў дарозе.

Важны падарунак напярэдадні Дня Незалежнасці зрабіла сваёй сям'і і жыхарка Глыбокага Людміла Захар'ева, нарадзіўшы 2 ліпеня сёмы дзіця, дачку Паліну. Людміла і яе муж абодва са шматдзетных сем'яў, традыцыя шматдзетнасці ў іх ужо не ў першым пакаленні. У 2019 годзе жанчына была ўдастоена ордэна Маці.

Сёння Віцебскае абласное аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь» сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Белая Русь» правялі ў радзільным доме дабрачынную акцыю. У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Віцебскага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», грамадскага аб'яднання «Белая Русь», мамы з нованароджанымі дзецьмі. У межах акцыі мамам, якія нарадзілі дзяцей напярэдадні свята і ў Дзень Незалежнасці, уручылі каштоўныя падарункі ад партыі і грамадскага аб'яднання.

Крыніца

У Віцебскім абласным раддоме павіншавалі жанчын, якія нарадзілі ў Дзень Рэспублікі