Выступленне Прэзідэнта і "Голас роднай зямлі". Дэлегацыя Віцебскай вобласці прыняла ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах да Дня Незалежнасці ў Мінску
Дэлегацыя Віцебскай вобласці на чале са старшынёй аблвыканкама Аляксандрам Субоціным прыбыла ў Мінск для ўдзелу ў урачыстым сходзе і канцэрце майстроў мастацтваў "Голас роднай зямлі", прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
- Мы ганарымся сваёй краінай! Тым, што ў нас вакол, тым, што ў нас спакойна. Ганарымся тым, што ў нас смачныя прадукты ў крамах. З гэтых дробязяў і складаецца шчасце, якое мы часам не адчуваем. Усё гэта - гады нашай незалежнасці, нашай працы, - адзначыў старшыня Віцебскага абласнога камітэта Аляксандр Субоцін.
Галоўная падзея свята - выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.