Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне з Днём эканаміста!
Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне з Днём эканаміста!
Ваша праца, веды, стратэгічнае бачанне, стараннасць і нацэленасць на вынік забяспечваюць дабрабыт вялікіх і малых працоўных калектываў, фарміруюць спрыяльны клімат для прыцягнення інвестыцый, ствараюць умовы для новых праектаў.
У цяперашніх умовах ад вас патрабуецца асаблівае майстэрства планавання, выбару правільнай траекторыі развіцця на перспектыву.
Прыміце шчырую падзяку за ваш прафесіяналізм, вернасць справе! Жадаем усім паспяховай рэалізацыі новых ідэй і праектаў, паляпшэння асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці, стабільнага росту і павышэння ўстойлівасці рэгіянальнай эканомікі.
Сёння перад пасяджэннем аблвыканкама Аляксандр Субоцін уручыў Ганаровыя граматы і падзякі Міністэрства эканомікі і аблвыканкама прадстаўнікам дадзенай сферы.