«Свечу памяти» пронесли по улицам Витебска

«Свечку памяці» пранеслі па вуліцах Віцебска

У Віцебску ў Дзень агульнанароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа навучэнцы ваенна-патрыятычных класаў СШ № 45 імя В. Маргелава запалілі лямпадку памяці ля Вечнага агню мемарыяльнага комплексу, прысвечанага воінам-вызваліцелям, партызанам і падпольшчыкам Віцебшчыны.

 

Маргелаўцы ўрачыста пранеслі па вуліцах Калініна, Замкавай, Пушкіна, Суворава сімвалічны агонь да воінскіх пахаванняў на Успенскай горцы. Тут прайшлі мітынг і цырымонія ўскладання вянкоў і кветак, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, дэпутаты, ветэраны вайны і Узброеных сіл, святары, моладзь. Гэтая акцыя – даніна павагі і памяці тым, хто аддаў свае жыцці за свабоду.

Старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Вольга Іванова нагадала аб трагічных падзеях 22 чэрвеня 1941 года, калі фашысцкая Германія без аб'явы вайны напала на Савецкі Саюз. Дэпутат падкрэсліла, што Беларусь стала арэнай найбуйнейшых бітваў, і гераічны супраціў савецкага народа пачаўся ў Брэсцкай крэпасці, набраў сілу ў магутным партызанскім руху.

– У той дзень, калі адбылося гэтае здрадніцкае ўварванне, наркамам замежных спраў Вячаслаў Молатаў завяршыў сваё радыёпаведамленне да народа словамі: «Наша справа правая. Вораг будзе разбіты. Перамога будзе за намі». І вораг сапраўды быў разбіты. Але здарылася гэта праз 1418 дзён і начэй, поўных выпрабаванняў, голаду, холаду, слёз, болю, страху і смутку, – сказала Вольга Іванова. – Галоўным сродкам насаджэння свайго парадку нацысты выбралі палітыку генацыду і масавага крывавага тэрору.

Крыніца

«Свечку памяці» пранеслі па вуліцах Віцебска