Глава региона принял участие в открытии пожарной аварийно-спасательной части в Глубоком

Старшыня рэгіёну прыняў удзел у адкрыцці пажарна-выратавальнай часці ў Глыбокім

Сёння ў Глыбокім ва ўрачыстай абстаноўцы пасля капітальнага рамонту адкрылі будынак пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1.

 

У гэтай важнай для раёна падзеі прынялі ўдзел старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч, Міністр па надзвычайных сітуацыях РБ генерал-маёр унутранай службы Вадзім Сіняўскі і Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, палкоўнік унутранай службы Сяргей Меляшкін. У цырымоніі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Глыбоцкага райвыканкама, будаўнічай арганізацыі, выхаванцы профільнага класа па напрамку бяспекі жыццядзейнасці, ветэраны органаў і падраздзяленняў па НС, прадстаўнікі духавенства і жыхары горада.

Традыцыйна была перарэзана сімвалічная стужка пры ўваходзе ў абноўлены будынак, гаспадарам уручаны ключы. Выступоўцы цёпла павіншавалі асабовы склад РАНС з гэтай падзеяй, міністр па НС Вадзім Сіняўскі ўручыў юбілейныя медалі «170 год пажарнай службе Беларусі», граматы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і падзякі найбольш адметным супрацоўнікам.

Крыніца

Старшыня рэгіёну прыняў удзел у адкрыцці пажарна-выратавальнай часці ў Глыбокім