«На вас вся надежда», или почему губернатору Витебской области звонят даже из Гомеля?

«На вас уся надзея», або чаму губернатору Віцебскай вобласці тэлефануюць нават з Гомеля?

Хто лічыць, што са скаржнікамі ўжо зашмат? Ці сапраўды ўлады забыліся пра мікрараён ДСК у Віцебску? Калі пакараюць вінаватых за пажар у ГЦ «Беларусь»? Што будзе з «Віцебчанкай»? Ці зачыняць краму ў аграгарадку Кругляны? Як знайсці ўправу на суседа-курца?

 

Тры гадзіны, 27 дазвоншчыкаў і толькі адна скарга на дарогі, традыцыйныя абвінавачванні ў адрас працы ЖКГ і пытанні па добраўпарадкаванні. Кіраўнік Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін правёў прамую тэлефонную лінію.

Новае старое Арэхава

Першы званок з мікрараёна Арэхава ў Віцебску. І калі раней па пытаннях добраўпарадкавання камунікацый да кіраўніцтва звярталіся навасёлы, то ў гэты раз аб дапамозе папрасіла жыхарка квартала, які там існуе даўно. У доме ў жанчыны коцел на цвёрдым паліве, жыве адна, з-за ўзросту цяжка пастаянна торфабрыкет цягаць, а суседзі з новабудоўляў выкарыстоўваюць электрычнасць для ацяплення дамоў. Вось і просіць садзейнічання, каб даброты цывілізацыя дайшлі і да старажылаў.
Рашэннем гэтага пытання ўжо займаецца Віцебскі гарвыканкам, каб дапамагчы падключыць існуючую забудову да трансфарматарнай станцыі. Калі коратка і вельмі спрошчана: у першую чаргу трэба вырашыць пытанне з дакументамі – аб'яднаць у адзін мікрараён існуючыя доўгія гады дамы і новы квартал. Потым за справу возьмуцца праекціроўшчыкі і энергетыкі (трэба будзе замена электраліній на больш магутныя, з павялічаным папярочным сячэннем). Працэс, вядома, не хуткі, але ён ідзе. Прамежкавы вынік можна будзе ацаніць да 1 кастрычніка. Упэўнены, электрычнае цяпло дакладна прыйдзе на Арэхавую вуліцу.

Крыніца

«На вас уся надзея», або чаму губернатору Віцебскай вобласці тэлефануюць нават з Гомеля?