«Все, что необходимо знать о предоставлении кредитов на строительство жилья»

«Усё, што неабходна ведаць пра прадастаўленне крэдытаў на будаўніцтва жылля»

З 1 чэрвеня ў Беларусі новыя ўмовы дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве жылля. Падрабязна пра новацыі – глядзіце на адкрытым вебінары НЦЗПІ 12 чэрвеня!

 

12 чэрвеня на YouTube-канале НЦЗПІ ў 10.30 адбудзецца адкрытая трансляцыя вебінара «Усё, што неабходна ведаць аб прадастаўленні крэдытаў на будаўніцтва жылля».

1 чэрвеня 2025 г. у краіне зменены ўмовы дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве жылля. Новацыі былі замацаваны ўказамі Кіраўніка дзяржавы ад 6 сакавіка 2025 г. № 94 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і № 95 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пры жыллёвым будаўніцтве».

У студыі НЦЗПІ выступіць намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення будаўніцтва і жыллёвай палітыкі – начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Інна Пінкоўская.

У прамым эфіры спікер раскажа пра новацыі ў сістэме дзяржаўнай падтрымкі грамадзян пры будаўніцтве або набыцці жылля, у тым ліку: пра формы дзяржаўнай падтрымкі, што аказваюцца грамадзянам з 1 чэрвеня 2025 г.; якія катэгорыі грамадзян могуць атрымаць дзяржаўную падтрымку на будаўніцтва або набыццё жылля; пра ўмовы і парадак прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі.

Таксама прадстаўнік Мінбудархітэктуры падрабязна асвятліць удасканаленыя падыходы па будаўніцтве жылля на ўмовах дзяржаўнага заказу і продажы пабудаванага жылля. У прыватнасці, будзе растлумачана: як працуе дзяржаўны заказ з 1 чэрвеня 2025 г.; хто можа прэтэндаваць на набыццё жылля, пабудаванага па дзяржаўным заказе; умовы і парадак набыцця такога жылля.

Традыцыйна можна задаць пытанні па тэме вебинара. Накіроўвайце іх на скрыню nczpionline@center.gov.by да 11.00 12 чэрвеня. Адказ – у ходзе прамога эфіру.

Далучайцеся да трансляцыі, глядзіце відэа на каналах НЦЗПІ ў YouTube і Rutube і атрымлівайце карысную інфармацыю ад дзяржаўных рэгулятараў тых ці іншых сфер грамадскіх адносін і распрацоўшчыкаў прававых актаў!

Крыніца

«Усё, што неабходна ведаць пра прадастаўленне крэдытаў на будаўніцтва жылля»