Руководство Витебской области поздравляет жителей региона с 900-летием Спасо-Евфросиниевского монастыря в Полоцке

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе жыхароў рэгіёна з 900-годдзем Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку

Паважаныя праваслаўныя хрысціяне Віцебшчыны!

 

Гэты юбілей – знамянальная падзея не толькі для ўсёй Беларусі, але і для ўсяго праваслаўнага свету.

Заснаваны святой Ефрасінняй Полацкай, нябеснай заступніцай беларускай зямлі, манастыр з'яўляецца не толькі духоўным сімвалам, але і неацэннай часткай нашай гісторыі і культуры.

На працягу дзевяці стагоддзяў гэтая найстаражытнейшая абіцель, адзін з першых цэнтраў праваслаўя і манаскага жыцця на беларускіх землях, служыць маяком веры і духоўнасці.

Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр – гэта не проста ўнікальная славутасць, гэта месца, дзе жыве гісторыя, дзе вера набывае бачныя рысы ў архітэктуры Спаса-Праабражэнскага храма, яго іканапісе і святых рэліквіях. Усё гэта прыцягвае сюды сотні тысяч паломнікаў з Беларусі і іншых краін, якія шукаюць суцяшэння, вылячэння і духоўнага абнаўлення.

Няхай юбілей стане новым імпульсам для далейшага працвітання манастыра, умацавання духоўных традыцый і распаўсюджвання святла веры Хрыстовай.

Жадаем усім праваслаўным хрысціянам, служыцельніцам манастыра моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту!


З павагай,
А.М. Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Д.В. Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

Крыніца

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе жыхароў рэгіёна з 900-годдзем Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку