У Віцебску адбылася ўрачыстая прэзентацыя новых трамваяў
Сёння ў Віцебску адбылася ўрачыстая прэзентацыя новых нізкападлогавых трамваяў, якія паступілі ў абласны цэнтр для працы на гарадскіх маршрутах. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі органаў мясцовай улады, работнікі ААТ «Віцебскаблаўтатранс» і ветэраны прадпрыемства, завода-вытворцы «БКМ Холдынг» і кампаніі ААТ «Промагралізінг», творчыя калектывы горада.
Намеснік старшыні па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Аляксандр Няфедаў нагадаў, што Віцебск стаў першым горадам на тэрыторыі Беларусі, дзе было адкрыта трамвайны рух.
- Сёння напярэдадні святкавання 127-годдзя віцебскага трамвая мы з'яўляемся сведкамі значнай падзеі для ўсіх жыхароў і гасцей горада, - сказаў ён. - Мы выпускаем на лінію новае пакаленне трамваяў, якое кардынальна адрозніваецца ад папярэдняй серыі, як тэхнічна, так і эстэтычна.