Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Перцоў прадставіў рэгіянальнай вертыкалі ўлады новага памочніка Прэзідэнта – інспектара па Віцебскай вобласці Уладзіміра Юргевіча
Уладзімір Перцаў адзначыў, што новы памочнік Прэзідэнта мае добры досвед у дзяржаўным апараце, і выказаў упэўненасць, што яго новы погляд дапаможа рэгіёну рухацца наперад з большай упэўненасцю і выразнасцю.
У сваю чаргу Уладзімір Юргевіч падзякаваў за давер і падкрэсліў, што гатовы да канструктыўнага ўзаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады. Асаблівую ўвагу ён плануе надаць пытанням жыццезабеспячэння насельніцтва.
Даведачна: Уладзімір Юргевіч нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Шаўёлы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 2006 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. У 2013 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Да прызначэння на пасаду працаваў старшынёй Мінскага райвыканкама.