Уладзімір Юргевіч прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі - інспектарам па Віцебскай вобласці
Уладзімір Юргевіч прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Віцебскай вобласці. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Да гэтага часу Уладзімір Юргевіч займаў пасаду старшыні Мінскага райвыканкама.