У Віцебску ўрачыста адкрылі знак "Дрэва жыцця" ў памяць пра генацыд беларускага народа
Сёння ў Віцебску на мемарыяльным комплексе «5 полк» адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны «Дрэва жыцця». На мерапрыемства сабраліся прадстаўнікі органаў мясцовай улады, пракуратуры, работнікі працоўных калектываў і навучэнская моладзь, ветэраны ВАВ, святары.
Аўтар манумента – віцебскі скульптар Іван Казакоў. Яго праца "Дрэва жыцця" была абрана па выніках конкурсу, ініцыяванага Генеральнай пракуратурай.
Як падкрэсліў намеснік Генпракурора Беларусі Сяргей Хмарук, гэтая падзея – даніна памяці ўсім мірным жыхарам нашай рэспублікі і ваеннапалонным, хто быў закатаваны і забіты фашыстамі і іх памагатымі. Такі помнік з'явіцца ў кожным рэгіёне краіны. «Дрэва жыцця» ўжо ёсць у Гомелі, Брэсце і Гродне.