Аляксандр Субоцін правёў асабісты прыём грамадзян у Віцебску
Што рабіць, калі ўстанова грамадскага харчавання, размешчаная ў шматкватэрным доме, ператварае жыццё жыхароў у барацьбу з шумам, курэннем і нецэнзурнай лаянкай пад вокнамі? З такім пытаннем прыйшлі на асабісты прыём старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна жыхары Віцебска.
Людзі ўжо пісалі калектыўны зварот у розныя інстанцыі, выклікалі міліцыю, але пакуль безвынікова. Гаспадары міні-кафэ не парушаюць закон, працуюць згодна зацверджанаму гарадскімі ўладамі рэжыму да 24 гадзін. За паводзіны наведвальнікаў па-за сценамі ўстановы яны не адказваюць, а жыхары не могуць спакойна адпачываць і адкрываць вокны ў кватэры з-за цыгарэтнага дыму з вуліцы.
Гэтая праблема не аднаго дома, на першых паверхах якога адкрываюцца аб'екты грамадскага харчавання. Аляксандр Субоцін адзначыў, што неабходна ініцыяваць унясенне змяненняў у заканадаўства, якое магло б рэгуляваць дадзенае пытанне. Магчыма, не варта дазваляць працаваць кропцы грамадскага харчавання, і ў першую чаргу пітной установе, у былых кватэрах, выведзеных з жылога фонду.
Зварот заяўнікаў узяты на кантроль. Гарвыканкаму даручана разгледзець магчымасць на законных падставах скараціць рэжым працы кафэ на гадзіну ці на два, а таксама ўсталяваць таблічку аб забароне курэння.