В Витебске наградили победителей областного конкурса среди журналистов и редакций СМИ

У Віцебску ўзнагародзілі пераможцаў абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый СМІ

У канцэртнай зале «Віцебск» прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый СМІ Віцебскай вобласці, прысвечаная Дню друку і Дню радыё, тэлебачання і сувязі.

 

Святочнае мерапрыемства пачалося з прэзентацыі мабільнай выставы абласной газеты «Віцебскія весці» «Старонкі Перамогі», прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта 15 плакатаў і анлайн-праект, які дазволіць сучасным чытачам пагартаць падшыўкі старых газет.

Звяртаючыся да прысутных, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін адзначыў, што менавіта дзякуючы журналістам, работнікам друкарняў, паштовых аддзяленняў, сувязі сёння ўдаецца перадаваць гісторыю, даносіць дакладную інфармацыю і трымаць людзей у курсе падзей.

– Вы, сапраўды, з'яўляецеся чацвёртай галіной улады ў нашай краіне. Ад вас залежыць, што людзі ўбачаць, запомняць і як успрымуць тыя ці іншыя падзеі. Таму ваша праца вельмі важная, бо вы з'яўляецеся летапісцамі рэгіёну, – сказаў Аляксандр Субоцін.

Кіраўнік аблвыканкама ўзнагародзіў пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый СМІ Віцебскай вобласці ў 9 намінацыях.

Крыніца

У Віцебску ўзнагародзілі пераможцаў абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый СМІ