Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў СМІ, сувязі і паліграфічнай галіны з прафесійным святам
Паважаныя работнікі сферы інфармацыі і сувязі Віцебскай вобласці!
Шчыра віншуем вас з прафесійнымі святамі – Днём друку, Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі! Сродкі масавай інфармацыі і электроннай сувязі – неад'емная частка сучаснага жыцця.
Сёння ў кожным доме ёсць радыё і тэлебачанне, людзі па-ранейшаму чытаюць газеты, кнігі, актыўна карыстаюцца тэлефонам і інтэрнэтам. Усё гэта дзякуючы работнікам друку, радыё, тэлебачання, паліграфіі і сувязі, якія сваёй працай ствараюць інфармацыйна-камунікатыўную прастору, забяспечваюць яе даступнасць і аператыўнасць.
Сродкі масавай інфармацыі прызваны фарміраваць канструктыўнае грамадскае меркаванне праз своечасовую і аб'ектыўную падачу матэрыялу, шчыры і ўдумлівы дыялог з аўдыторыяй. Вашу працу адзначаюць уменне прыйсці на дапамогу чалавеку, імкненне да стварэння паўнавартаснага іміджу раёна, вобласці і краіны.
Час патрабуе ад СМІ сучаснага творчага падыходу да асвятлення агульнадзяржаўнай палітыкі, аўтарскай пазіцыі, дакладнасці і глыбокай аналітыкі ў працы. Сваім стаўленнем да справы вы заслужылі павагу жыхароў вобласці.
Жадаем вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, шчасця, творчых поспехаў і натхнення!
З павагай
Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.