Медаль и слезы памяти. В Витебске чествовали 90-летнюю бывшую узницу концлагерей

Медаль і слёзы памяці. У Віцебску ўшанавалі 90-гадовую былую вязніцу канцлагераў

– Віншуем вас з наступаючым светлым святам, Днём Перамогі! Вам давялося многае перажыць падчас вайны і працаваць на карысць Радзімы пасля яе заканчэння. Дзякуй вам за гэта, жадаем вам моцнага здароўя і міру! – звярнуўся да Марыі Васільеўны кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска Яўген Сямёнычаў, уручаючы матэрыяльную дапамогу і юбілейны медаль «80 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».

 

Падарункі і віншаванні ў гэты дзень былы вязень фашысцкіх канцлагераў атрымала таксама і ад прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і піянераў устаноў адукацыі Першамайскага раёна Віцебска.

– Прыемна, што не забываеце мяне. Галоўнае – мір і здароўе блізкіх, я гэта ведаю, таму што многае бачыла ў жыцці, – звярнулася да гасцей Марыя Беляева. – Калі пачалася вайна, мне было 6 гадоў. З сямі дзяцей я была самай старэйшай, таму дапамагала даглядаць малодшых. Была няняй і ў мамінай сястры, дапамагала цётцы сядзець з маленькім сынам у іншай вёсцы. Так склалася, што нас зганялі ў Германію, разлучылі мяне з мамай на некалькі гадоў.

Вярнуўшыся ў 1945 годзе ў родную вёску Цаловічы Суражскага раёна Віцебскай вобласці, Маша пайшла ў школу. Скончыўшы 7 класаў, стала працаваць прыёмшчыцай малака ў вёсцы Дубраўе. А выйшаўшы замуж у 1957 годзе, пераехала ў Віцебск, дзе 33 гады адпрацавала краўчыхай у ААТ «Класіка індустрыі моды». За шматгадовую працу была ўдастоена звання «Ветэран працы».

Крыніца

Медаль і слёзы памяці. У Віцебску ўшанавалі 90-гадовую былую вязніцу канцлагераў