Рэкамендавана да зацвярджэння архітэктурна-планіровачная канцэпцыя праекта ТАА «Рубікон»
9-10 красавіка 2025 г. адбыліся чарговыя пасяджэнні архітэктурна-горадабудаўнічага савета Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Пасля завяршэння грамадскага абмеркавання рэкамендавана да зацвярджэння архітэктурна-планіровачная канцэпцыя праекта ТАА «Рубікон».
Таксама ў рамках савета былі разгледжаны канцэпцыі развіцця добраўпарадкавання гарадоў Докшыцы і Чашнікі і гарадскіх пасёлкаў Бешанковічы і Ушачы. Прадстаўнікам райвыканкамаў дадзены рэкамендацыі па дапрацоўцы праектаў.