У Віцебску Патрыяршы экзарх усяе Беларусі ўзначаліў набажэнства і павіншаваў прыхаджан са святам Дабравешчання
7 красавіка праваслаўныя вернікі адзначаюць Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы. У віцебскай царкве XII стагоддзя, названай у гонар найважнейшага хрысціянскага свята, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін правёў набажэнства.
Наведванне паўночнай сталіцы прадстаяцелем Беларускай праваслаўнай царквы ў гэты знамянальны дзень стала добрай традыцыяй. Каля храма з кветкамі і хлебам-соллю ўладыку сустракалі вернікі і святары. Нягледзячы на раптоўную снежную стыхію, што абрынулася на горад, тут было шматлюдна. У набажэнстве прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін і кіраўнік абласнога дэпутацкага корпуса Дзмітрый Дзямідаў.