За март месяц комитетом продано 25 неиспользуемых объектов госимущества

За сакавік камітэтам прададзена 25 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржмаёмасці

Самым дарагім прададзеным аб'ектам стала адміністрацыйны будынак, размешчаны ў Браславе. Раней тут размяшчалася Праектна-вытворчае архітэктурна-планіровачнае бюро Браслаўскага раёна.

 

За 41 тысячу рублёў яго купіла прыватная арганізацыя з Віцебска.

Сярод прададзеных невыкарыстоўваемых аб'ектаў ёсць і аб'екты сельскагаспадарчага прызначэння. Так новых уласнікаў знайшлі малочнатаварныя фермы ў Шумілінскім і Сенненскім раёнах.

У сакавіку камітэтам было праведзена 25 выніковых аўкцыёнаў. Дзяржаўны бюджэт з пачатку года папоўніўся на суму 430 тысяч рублёў.

На красавік камітэтам ужо прызначана 108 аўкцыёнаў.

Усяго сёлета неабходна ўцягнуць у гаспадарчы абарот і знесці 1030 аб'ектаў нерухомасці. У іх лік уваходзяць як старыя аб'екты, раней не прададзеныя на аўкцыёне, так і новыя ‒ атрыманыя ад прадпрыемстваў-банкрутаў і выяўленыя падчас правядзення інвентарызацыі. 

Асноўным спосабам уцягнення ў гаспадарчы абарот маёмасці вызначана яго продаж на аўкцыёне, у якім прыняць удзел можа любы ахвотны. Большасць аб'ектаў на працягу года выстаўляюцца на аўкцыён паўторна ‒ так летась па 387 аб'ектах было прызначана каля 1100 аўкцыёнаў.

Акрамя гэтага, выкарыстоўваюцца такія спосабы ўцягнення, як здача маёмасці ў арэнду, бязвыплатная перадача, выкарыстанне ў уласных мэтах. А аб'екты, якія знаходзяцца ў аварыйным стане, запланаваны на знос у мэтах навядзення парадку на зямлі. 

Калі прааналізаваць 2024 год, то не ўсе запланаваныя аб'екты былі ўцягнуты ў гаспадарчы абарот, але па колькасці ўцягнутых аб'ектаў Віцебская вобласць апошнія гады займае лідзіруючую пазіцыю сярод усіх рэгіёнаў краіны.

Крыніца

За сакавік камітэтам прададзена 25 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржмаёмасці