20 тысяч встреч с избирателями и 9 тысяч обращений граждан. Дмитрий Демидов рассказал о работе депутатского корпуса Витебской области

20 тысяч сустрэч з выбаршчыкамі і 9 тысяч зваротаў грамадзян. Дзмітрый Дзямідаў распавёў аб рабоце дэпутацкага корпуса Віцебскай вобласці

Упершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі 25 лютага 2024 года прайшоў адзіны дзень галасавання, падчас якога былі абраны дэпутаты ўсіх узроўняў прадстаўнічай улады. Дзейнасць дэпутацкага корпуса Віцебскай вобласці каардынуе абласны Савет дэпутатаў, які аб'ядноўвае 217 мясцовых Саветаў: 23 – базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, 194 – першаснага. Што зроблена за год? Што трэба зрабіць? На што звярнуць асаблівую ўвагу? Напярэдадні сесіі абласнога Савета дэпутатаў на гэтыя і іншыя пытанні карэспандэнта «ВВ» адказаў яго старшыня Дзмітрый Дзямідаў.

 

– Дзмітрый Уладзіміравіч, спектр пытанняў, якія ставіць жыццё перад дэпутацкім корпусам вобласці, разнастайны. Раскажыце, калі ласка, на чым робіце акцэнт у рабоце.

– Як неаднаразова падкрэсліваў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч
Лукашэнка, асноўны напрамак дзейнасці дэпутатаў – гэта работа з людзьмі. Пры гэтым, вядома, вырашэнне ўсіх пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, задавальненне яго патрэб і запытаў напрамую залежаць ад стану эканомікі. Віцебская вобласць упэўнена рухаецца наперад, забяспечваючы станоўчую дынаміку па большасці паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Другое месца ў краіне па выніках 2024 года – заканамерны вынік работы кіраўніцтва рэгіёну і дэпутацкага корпуса ў тым ліку.

Дынамічнае напаўненне бюджэту дазволіла аказаць дадатковую падтрымку аграпрамысловаму сектару. Пры выкананні бюджэту ў 2024 годзе захаваны прыярытэт фінансавання галін сацыяльнай сферы.

– Якія формы работы лічыце найбольш эфектыўнымі?

– Асабістыя прыёмы, «прамыя лініі», дыялогавыя пляцоўкі, сустрэчы ў працоўных калектывах прадпрыемстваў, у тым ліку праблемных і стратных.

За мінулы з часу выбараў перыяд падчас асабістых прыёмаў да дэпутатаў звярнуліся каля 9 тысяч выбаршчыкаў. Праведзена каля 20 тысяч сустрэч у акругах, больш за 4 тысячы разоў дэпутаты трымалі справаздачу перад выбаршчыкамі.

Я як старшыня абласнога Савета дэпутатаў правёў 20 асабістых прыёмаў, падчас якіх паступіла 148 зваротаў. Практычна ўсе, за выключэннем 16, удалося вырашыць. Варта адзначыць, што паступіўшыя пытанні і звароты знаходзяцца на кантролі да іх поўнага вырашэння. Калектыўныя – разглядаюцца калегіяльна з выездам на месцы і прыцягненнем вузкіх спецыялістаў.

Таксама мы праводзім маніторынгі стану спажывецкага рынку, наведваем аб'екты сацыяльна-культурнага прызначэння, размаўляем з людзьмі.

Вельмі важныя сустрэчы дэпутатаў базавых і сельскіх Саветаў, дзе абмяркоўваюцца пытанні практычнага прымянення законаў і адбываецца абмен вопытам.

Характэрна, што дэпутаты пастаянна шукаюць новыя формы работы. Яны – частыя госці на семінарах, канферэнцыях, круглых сталах з прадстаўнікамі розных сацыяльных груп. Таксама прымаюць удзел у мясцовых сходах, распрацоўцы праектаў грамадзянскіх ініцыятыў, днях работы з насельніцтвам, выступаюць у прэсе, маюць зносіны з выбаршчыкамі ў сацыяльных сетках.

Крыніца

20 тысяч сустрэч з выбаршчыкамі і 9 тысяч зваротаў грамадзян. Дзмітрый Дзямідаў распавёў аб рабоце дэпутацкага корпуса Віцебскай вобласці