У Віцебску ўзнагародзілі найлепшых работнікаў камунальнай сферы вобласці
Дарэчы, у камунальнай сістэме Віцебскай вобласці працуе 16 тысяч чалавек.
Са словамі падзякі да спецыялістаў звярнуліся намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Пятруша і начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама Юрый Дзядзела.
– Ваша штодзённая праца фарміруе ўвесь імідж улады. Сістэма ЖКГ Віцебскай вобласці сёння знаходзіцца на лідзіруючых пазіцыях. Па выніках мінулага года, за невялікім выключэннем, выканана 13 з 15 паказчыкаў. Па шэрагу з іх мы знаходзімся на лідзіруючых пазіцыях у краіне. Усе станоўчыя вынікі, якімі ганарыцца рэгіён, ствараюцца вашай нялёгкай працай, – адзначыў Дзмітрый Пятруша.