Цырымонія ўступлення на пасаду Прэзідэнта Беларусі адбудзецца 25 сакавіка
Цырымонія ўступлення на пасаду новаабранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 25 сакавіка. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Прысяга Прэзідэнта прыносіцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці членаў Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, суддзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў не пазней за два месяцы з дня абрання Прэзідэнта.
"БелТА"