Стартует акция «За безопасность вместе!»

Стартуе акцыя «За бяспеку разам!»

У перыяд са 17 сакавіка па 4 красавіка на тэрыторыі г. Віцебска пройдзе акцыя «За бяспеку разам!», накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе.

 

Мэта дадзенай акцыі — зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку ў сельскай мясцовасці. Удзельнікі акцыі наведаюць па месцы жыхарства адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян і інвалідаў, сем'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, дадуць тлумачэнні і рэкамендацыі гаспадарам па павышэнні пажарнай бяспекі жылля. У ходзе акцыі запланаваны сумесныя рэйды, абмен інфармацыяй, сустрэчы з працоўнымі калектывамі, насельніцтвам. Акрамя таго, любы ахвотны можа сам звярнуцца ў гарадскі аддзел па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану домаўладання.

Віцебскі ГРАНС напамінае, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў. Праверце працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а ў выпадку іх адсутнасці — усталюйце ў жылых памяшканнях домаўладання. Звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі. Не пакідайце дзяцей без нагляду дарослых і не дапускайце дзіцячых свавольстваў з агнём. Выконвайце правілы пажарнай бяспекі пры распальванні вогнішчаў і не пакідайце іх без нагляду. Не кідайце непатушаныя запалкі і недакуркі цыгарэт у сухую траву і не дапускайце выпальвання сухой расліннасці. Памятайце: неасцярожнае абыходжанне з агнём прыводзіць да гібелі людзей і знішчэння маёмасці.

Па традыцыі ў акцыі возьмуць удзел і іншыя суб'екты прафілактыкі. Як вядома, эфектыўнасць любой дзейнасці – у агульнай зацікаўленасці і ўзаемадзеянні. Дык давайце ўсе разам зробім усё магчымае для нашай бяспекі!

Крыніца

Стартуе акцыя «За бяспеку разам!»