У Віцебску ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь»
У конкурсе ”Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь“ прызнаны найлепшымі 38 тавараў ад 25 прадпрыемстваў Віцебшчыны.
Сёння ў Віцебску ўшаноўваюць пераможцаў конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і лаўрэатаў прэміі абласнога выканаўчага камітэта за дасягненні ў галіне якасці ў 2024 годзе. – Сёння мы ўшаноўваем калектывы, якія сваёй працай пацвярджаюць уменне працаваць якасна. Больш за 800 найменняў прадукцыі Віцебшчыны экспартуецца ў 81 краіну свету – і я ўпэўнены, што гэта не мяжа. На сцэну выходзілі кіраўнікі, атрымліваючы ўзнагароды, і за кожным з іх стаіць велізарны калектыў, які заслугоўвае прызнання. У нашай вобласці таксама прынята рашэнне аб узнагароджанні прэміяй за якасць прадукцыі, – адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў. Цікавы факт: за час правядзення конкурсу лаўрэатамі прызнаны больш за 700 найменняў прадукцыі прадпрыемстваў Віцебшчыны.
Крыніца