Флэшмоб і цюльпаны: ратавальнікі Віцебскай вобласці павіншавалі жанчын з 8 Сакавіка
«З любоўю ад МНС»: ратавальнікі Віцебшчыны крэатыўна павіншавалі прыгожую палову чалавецтва з надыходзячым Міжнародным жаночым днём.
Мерапрыемства пачалося з маляўнічага флэшмоба на пляцоўцы перад бізнес-цэнтрам «Марка-Сіці» у Віцебску. Ратавальнікі прайшлі страявым крокам, выканалі музычную кампазіцыю і падарылі жанчынам, дзяўчатам і дзяўчынкам звыш дзвюхсот цюльпанаў. Дарэчы, адзін з салістаў узвышаўся над святочнай пляцоўкай у люльцы аўтакаленчатага пад'ёмніка.
Адметнасцю флэшмоба стала з'яўленне велізарнай фігуры сэрца, якое, па словах работнікаў МНС, сімвалізуе бязмежную любоў і павагу мужчын да жанчын: маці, жонак і дачок.
Да віншаванняў далучыліся і член Савета Рэспублікі, начальнік абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін і член Савета Рэспублікі, генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск» Глеб Лапіцкі, якія з радасцю дарылі кветкі і выказвалі словы падзякі.
– Нягледзячы на дажджлівае надвор'е, нам цёпла, бо нашы сэрцы напоўнены бязмежнай любоў