В Витебске чествовали лауреатов областного этапа XVII республиканского конкурса «Женщина года 2024»

У Віцебску ўшанавалі лаўрэатаў абласнога этапу XVII рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года 2024»

Сёння ў Канцэртнай зале «Віцебск» ушанавалі лаўрэатаў абласнога этапу XVII рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года 2024».

- Жанчына – само па сабе высокае званне, - адзначыў Аляксандр Міхайлавіч. - Вы нас натхняеце, дзеля вас усё робіцца, дзеля вас і насуперак вам здзяйсняюцца ўсе ўчынкі. Хачу сказаць вам вялікі дзякуй, таму што, акрамя натхнення і духоўнай дапамогі мужчынам, вы паралельна шмат што, практычна невырашальнае, бярэце на свае далікатныя плечы. Вы даглядаеце дом, вядзеце гаспадарку, сочыце за дзецьмі. Нізкі паклон вам ад усяго мужчынскага насельніцтва віцебскага рэгіёну, вялікі дзякуй, што вы заўсёды побач і ў самай безнадзейнай сітуацыі даяце мужчынам прамень надзеі. Дай Бог вам любові, здароўя, і хай у вас усё атрымліваецца!

А потым была цэлая россып прызнанняў у любові і цёплых слоў ад мужчын, добрых пажаданняў і настаўленняў.

У кожнай намінацыі пераможцамі сталі 6 жанчын. Сем з іх - рэктар ДУ дадатковай адукацыі дарослых «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі» Вольга Лапацінская, галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Наталля Няушава, урач акушэр-гінеколаг, загадчыца філіяла жаночай кансультацыі №3 УАЗ «Віцебскі абласны клінічны радзільны дом» Аксана Старанцова, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА «Дзіцячы дом горада Віцебска» Алена Пушкарова, дырэктар ААТ «Залатая падкава» Валянціна Крывянок, ветэран працы Таіса Мурашкевіч, начальнік аддзела студэнцкай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Вольга Лясная будуць прадстаўляць нашу вобласць у Мінску на падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу.

vitebsk-region.gov.by

У Віцебску ўшанавалі лаўрэатаў абласнога этапу XVII рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года 2024»