В Витебске празднуют 107-летие Петра Машерова

У Віцебску адзначаюць 107-годдзе Пятра Машэрава

У Віцебску прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 107-годдзю з дня нараджэння выдатнага земляка – Пятра Машэрава.

 

 

Тыдзень памяці ў ВДУ сёння стартаваў ля бюста Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай Працы, дзе адбыўся патрыятычны мітынг.

Першы прарэктар універсітэта Андрэй Мяховіч, звяртаючыся да студэнтаў і выкладчыкаў, падкрэсліў, што Пётр Машэраў, як легендарная асоба і мудры кіраўнік, шмат зрабіў для развіцця і росквіту нашай Радзімы.

– Ён заўсёды прызнаваў толькі інтарэсы грамадства. Сёння мы ўскладаем кветкі да монумента ў знак нашай удзячнасці і павагі, а таксама ў памяць аб тым, што яго прынцыпы і ідэі працягваюць жыць у нашых сэрцах, – канстатаваў Андрэй Мяховіч.

Крыніца

У Віцебску адзначаюць 107-годдзе Пятра Машэрава