23 каманды Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у «Вялікай маладзёжнай гульні» ад БРСМ
Абласны этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні ад БРСМ «Вялікая маладзёжная гульня» аб'яднаў 23 каманды з розных куткоў паўночнага рэгіёну. Мерапрыемства прайшло ў анлайн і афлайн фарматах у Медыяцэнтры Віцебскай вобласці.
Вітаючы ўдзельнікаў, першы сакратар абласнога камітэта БРСМ Жанна Нарыцына падкрэсліла, што гульня накіравана на пашырэнне кругагляду моладзі, паглыбленне ведаў аб нашай краіне, яе культуры, маладым людзям важна ведаць свае карані, гісторыю Радзімы.
Гульня прайшла ў 6 турах і ўключала пытанні па гісторыі, культуры, літаратуры Беларусі, нацыянальнай кухні, школьным ведам, дзейнасці Саюза моладзі. Удзельнікі прадэманстравалі свае веды, эрудыцыю, кемлівасць і ўменне працаваць у камандзе.