Аўтапрабег "Наша Перамога" сабраў больш за паўсотні машын у Віцебску
З гонарам за правільны выбар, за перамогу Аляксандра Лукашэнкі на выбарах Прэзідэнта Беларусі паўсотні машын праехалі па цэнтральных вуліцах Віцебска ў рамках аўтапрабегу «Наша Перамога».
Аўтакалона стартавала з пляцоўкі КЗ «Віцебск». Наступнымі кропкамі маршруту сталі плошча Свабоды, вуліца Леніна, плошча Перамогі, праспект Чарняхоўскага і Будаўнікоў. Фінішавалі машыны на вуліцы 33-й Арміі.
Дарэчы, мерапрыемства, якое аб'яднала сотні віцяблянаў, прымеркавалі да фіналу электаральнай кампаніі. Менавіта сёння ЦВК Беларусі зацвердзіў вынікі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Большасцю галасоў пераканаўчую перамогу атрымаў дзеючы Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.