У Чашніках пасля рэканструкцыі адкрылі аўтазаправачны комплекс
Аўтазаправачны комплекс РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнефцепрадукт», адкрыты пасля маштабнай рэканструкцыі ў Чашніках, стаў першым дажыначным аб'ектам у гэтым райцэнтры. Нагадаем: Чашніччына ўдастоена гонару прымаць абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі – 2025».
Папярэдняя аўтазаправачная станцыя функцыянавала на гэтым месцы каля 25 гадоў. Нягледзячы на перыядычна праводзімыя работы па ўдасканаленні, яна паступова перастала адпавядаць сучасным патрабаванням. Генпадрадчык, ТАА “БМСУ – 4” з Мінска, у адпаведнасці з праектна-каштарыснай дакументацыяй мог бы скончыць яго толькі ў маі, але справіўся ўжо ў студзені. Пры наступленні спрыяльных умоў надвор'я тут завершаць асфальтаванне і знешняе добраўпарадкаванне.
– Гэты аб'ект здабыў новае жыццё. Размяшчаючыся на ўездзе ў райцэнтр, ён стане яго візітнай карткай, палепшыць якасць абслугоўвання аўтамабілістаў, узровень жыцця мясцовага насельніцтва, – падкрэсліла намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна, віншуючы з уводам у эксплуатацыю АЗК № 63. – Яго адкрыццё – годны старт Году добраўпарадкавання, абвешчанаму ў Беларусі. Упэўнена, што ў бліжэйшыя месяцы вас парадуюць і іншыя абноўленыя аб'екты.
Ад імя жыхароў раёна старшыня Чашніцкага райвыканкама Аляксандр Быкаў падзякаваў гаспадароў АЗК – РУП “Беларуснафта-Віцебскаблнефцепрадукт” – за ўклад у развіццё прыдарожнага сэрвісу. Ён адзначыў, што з'яўлення гэтага сучаснага, якаснага аб'екта чакалі з нецярпеннем.