ФОТАФАКТ: Аляксандр Субоцін з рабочым візітам наведаў Аршанскі раён
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін падчас рабочай паездкі ў Аршанскі раён наведвае новы МТК "Журавінка" ААТ "Маяк -Высокае". Аб'ект уведзены ў эксплуатацыю 31 снежня 2024 года і актыўна запаўняецца КРС. Ён разлічаны на 1141 галаву.
Аляксандр Субоцін ацаніў новы аб'ект сацыяльнай сферы Оршы - фізкультурна-аздараўленчы комплекс, - які днямі адкрыў дзверы для наведвальнікаў. Праект рэалізаваны ДП "Аршацепласеткі". У рэканструяваным будынку былой кацельні цяпер - два басейны, джакузі, руская, фінская, турэцкая, саляная, арамат сауны, бар з кіслароднымі кактэйлямі і фіта-гарбатай, фітнес-зала, караоке-клуб.