Цирковая студия «Фантазеры» из Орши удостоена Гран-при и диплома I степени на республиканском фестивале «Арена-STAR»

Цыркавая студыя «Фантазёры» з Оршы ўдастоена Гран-пры і дыплома I ступені на рэспубліканскім фестывалі «Арэна-STAR».

Узорная цыркавая студыя «Фантазёры» з Оршы ў чарговы раз увайшла ў лік пераможцаў прэстыжнага конкурсу цыркавога мастацтва.

Гэтым разам юныя артысты прадставілі на 2-м адкрытым рэспубліканскім фестывалі «Арэна-STAR» сольную праграму «Падарожжа ў часе». За яе «Фантазёры» ўдастоены Гран-пры з уручэннем каштоўнага падарунка і дыплома I ступені. Таксама аршанцы асобна прадставілі тры сольных нумары – гульня з хула-хупамі «Гаспадынькі», палотны «Выбліск», эквілібр на шпульках «Шахматная каралева». Гэтыя нумары атрымалі дыпломы лаўрэатаў I ступені.

– Мы не ўпершыню ўдзельнічаем у гэтым фестывалі-конкурсе, – расказала кіраўніца ўзорнай цыркавой студыі Святлана Рачкоўская. – Ён закліканы папулярызаваць цыркавое мастацтва сярод дзяцей і моладзі ў нашай краіне, садзейнічаць абмену вопытам і майстэрствам. «Арэна-STAR» стаў важнай вехай у развіцці цыркавога фестывальнага руху ў Беларусі, аб'яднаўшы аматарскія цыркавыя калектывы з усёй рэспублікі. Летась «Фантазёры» таксама выйгралі Гран-пры і атрымалі ў падарунак тэлевізар за нумар на рамянях «Дзівак» у выкананні Паліны Балашэнка.

Сёлета ў конкурсе прынялі ўдзел 20 калектываў рэспублікі, прадставілі ў сталіцы каля 90 нумароў розных жанраў.

Крыніца

Цыркавая студыя «Фантазёры» з Оршы ўдастоена Гран-пры і дыплома I ступені на рэспубліканскім фестывалі «Арэна-STAR».