Дмитрий Хома, рассказал как прошли выборы Президента в Витебской области

Дзмітрый Хома распавёў, як прайшлі выбары Прэзідэнта ў Віцебскай вобласці

3 лютага ЦВК Беларусі правядзе пасяджэнне па ўстанаўленні вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на падставе пратаколаў тэрытарыяльных камісій. Як прайшла выбарчая кампанія на тэрыторыі Віцебскай вобласці, даведалася карэспандэнт «ВВ».

– Яна прайшла ў поўнай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам Беларусі, – заявіў на брыфінгу з прадстаўнікамі СМІ старшыня абласной выбарчай камісіі Дзмітрый Хома. – Мы можам канстатаваць, што за вынікамі мінулых выбараў стаіць велізарны аб'ём працы ўсіх: і органаў мясцовай улады, і членаў тэрытарыяльных, участковых выбарчых камісій. І падчас датэрміновага галасавання, і ў асноўны дзень панавала святочная спакойная атмасфера. І гэта датычылася не толькі тых, хто галасаваў, але і членаў камісій, якія не адцягваліся на нейкія правакацыі. Былі забяспечаны камфортныя, бяспечныя ўмовы, за што асаблівыя словы падзякі праваахоўнаму блоку, медыцынскім работнікам, супрацоўнікам МНС.

Грубых парушэнняў правапарадку або здзяйснення злачынстваў на тэрыторыі выбарчых участкаў зафіксавана не было, але асобныя выпадкі фатаграфавання бюлетэняў меліся. На тэрыторыі вобласці працавалі 4055 нацыянальных, а таксама больш за 30 міжнародных назіральнікаў ад розных місій. Ад іх заўваг не паступала.

Крыніца

Дзмітрый Хома распавёў, як прайшлі выбары Прэзідэнта ў Віцебскай вобласці