Вячаслаў Дурноў: «Я аддаў свой голас за незалежны шлях Беларусі»
Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў прыняў удзел у выбарах Прэзідэнта Беларусі на ўчастку № 8 у віцебскай гімназіі № 5 імя І.І. Люднікава.
– У мяне сёння выдатны настрой, бо прыемна бачыць, наколькі актыўна людзі прыходзяць на ўчасткі. Заўважна, як пісьменна настроены народ на тое, каб у Беларусі ўсё было спакойна і стабільна. Людзі разумеюць, што ад кожнага голасу залежыць лёс нашай краіны, – падзяліўся Вячаслаў Дурноў.
Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама адзначыў, што ў Беларусі вельмі шмат зроблена, але яшчэ больш трэба зрабіць.
– Тыя маштабныя планы развіцця, якія сёння стаяць перад дзяржавай, магчыма рэалізаваць толькі ў спакойнай мірнай абстаноўцы. Наступны год абвясцілі Годам добраўпарадкавання, значыць працы трэба будзе яшчэ больш. Таму свой голас я аддаў за тое, каб краіна працягнула ўдасканальвацца і ісці сваім незалежным шляхам.