Семінар-нарада з прадстаўнікамі штабоў добраахвотных дружын Віцебскай вобласці адбыўся ў аблвыканкаме
Мерапрыемства сабрала ўдзельнікаў з усіх рэгіёнаў Прыдзвінскага краю. Лепшыя арганізатары работы добраахвотных дружын былі адзначаны падзякамі і граматамі абласнога выканаўчага камітэта і ўпраўлення ўнутраных спраў.
У вобласці нясуць грамадскую працу больш за 2800 дружыннікаў, якія цесна ўзаемадзейнічаюць з тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў. Пры ўдзеле дружыннікаў Віцебшчыны былі спынены 858 адміністрацыйных правапарушэнняў; правераны 312 жылых памяшканняў, якія знаходзяцца на кантролі тэрытарыяльных АУС; наведаны 826 асоб, у дачыненні да якіх праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы; выяўлена 9 чалавек, якія знаходзіліся ў вышуку.
Высока ацаніў працу добраахвотных дружын першы намеснік начальніка УУС аблвыканкама начальнік міліцыі грамадскай бяспекі палкоўнік Аляксей Шаховіч:
– Дапамога добраахвотных памочнікаў міліцыі вельмі важная ў паўсядзённым жыцці, а таксама пры правядзенні мерапрыемстваў рэспубліканскага і рэгіянальнага значэння. Вы дапамагалі захоўваць грамадскі парадак падчас Адзінага дня галасавання ў лютым 2024 года і зноў будзеце рабіць гэта на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах, звышурочнай працай забяспечваеце бяспеку нашых грамадзян на вуліцах гарадоў і малых населеных пунктаў. Нельга прымусіць быць дружыннікамі – імі становяцца па клічы сэрца, за што вам вялікі дзякуй!