Наталья Кочанова на открытии Спасо-Преображенского храма в Полоцке: «Это духовные корни, духовная ценность нашей Беларуси»

Наталля Качанава на адкрыцці Спаса-Праабражэнскага храма ў Полацку: «Гэта духоўныя карані, духоўная каштоўнасць нашай Беларусі»

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава прыняла ўдзел у адкрыцці Спаса-Праабражэнскага храма на тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў Полацку.

 

 

Адбыўся падзячны малебен па выніках завяршэння рэстаўрацыйных работ храма. У ім узялі ўдзел Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч, настаяцельніца Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ігумяння Еўдакія. На ўрачыстую цырымонію адкрыцця храма запрошаны тыя, хто працаваў над аднаўленнем святыні.

- Гэта знакавая падзея стала магчымай дзякуючы працам рэстаўратараў, праекціроўшчыкаў, будаўнікоў. Усе яны разумелі, што гэта трэба зрабіць на карысць нашага народа, таму што гэта духоўныя карані, духоўная каштоўнасць нашай Беларусі, - сказала Наталля Качанава. - Але гэта было б немагчыма, калі б не было волі нашага Прэзідэнта. Калі Аляксандр Рыгоравіч пабываў тут, ён сказаў, што трэба зрабіць усё для адраджэння гэтай святыні. І работы пачаліся дзякуючы даручэнню Прэзідэнта і фінансавай падтрымцы дзяржавы. Сёння работы выкананы ў поўным аб'ёме, і храм цяпер будзе радаваць прыхаджан, гасцей старажытнага Полацка, горада, дзе нашы карані, гісторыя, вытокі нашай дзяржаўнасці.

Крыніца     

Наталля Качанава на адкрыцці Спаса-Праабражэнскага храма ў Полацку: «Гэта духоўныя карані, духоўная каштоўнасць нашай Беларусі»