Более 90 оригинальных экспонатов представлено на выставке «С любовью и благодарностью» в Новополоцке в рамках «Марафона единства»

Больш за 90 арыгінальных экспанатаў прадстаўлена на выставе «З любоўю і падзякай» у Наваполацку ў рамках «Марафону адзінства».

Карціны са шкла, паўкаштоўных камянёў, вышытыя крыжыкам, дакладная паменшаная копія БелАЭС, штурвал самалёта ТУ-134, сімвалічны ключ ад трох новых станцый Мінскага метрапалітэна і многае іншае - усяго каля 90 арыгінальных экспанатаў прадстаўлена на выставе «З любоўю і падзякай», якая разгарнулася ў Палацы культуры ААТ «Нафтан».

Як распавяла захавальніца музея падарункаў Палаца Незалежнасці Вераніка Тыворская, усё гэта – падарункі Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку ад працоўных калектываў Беларусі, якія распавядаюць пра жыццё і важныя вехі ў гісторыі нашай краіны. Тут і мадэльны шэраг тэхнікі прамысловых прадпрыемстваў, і прадметы мастацтва, сувеніры, асобныя інавацыйныя прыклады прадукцыі, юбілейныя вырабы. Асобны блок прысвечаны Кіраўніку дзяржавы: прадстаўлены яго партрэты, фотаздымкі, пано з выявай роднага дома і цёплымі фразамі ад калектываў, якія паднеслі падарункі.

- Выстава выклікала вялізную цікавасць у наведвальнікаў розных пакаленняў. - Выстава нас вельмі ўразіла, - падзяліліся Алёна Калейнікава і Святлана Рудкоўская, супрацоўніцы Цэнтра па забеспячэнні бюджэтных арганізацый Наваполацка. - Было вельмі цікава даведацца, што ў нашай краіне жывуць такія таленавітыя людзі і ствараюцца неверагодныя вырабы, пра якія мы раней нават не ведалі. Адчуваем гордасць за родную Беларусь, і яшчэ раз пераконваемся: нам трэба зрабіць правільны выбар!

Крыніца

Больш за 90 арыгінальных экспанатаў прадстаўлена на выставе «З любоўю і падзякай» у Наваполацку ў рамках «Марафону адзінства».