Падарункі і цёплыя пажаданні: Анатоль Ліневіч наведаў Віцебскі сацыяльны пансіянат «На Дзвіне»
Падзякі і цёплыя пажаданні ад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Анатоля Ліневіча прынялі падапечныя Віцебскага сацыяльнага пантэрната «На Дзвіне».
Звяртаючыся да іх, Анатоль Ліневіч адзначыў, што пра кожнага з прысутных можна напісаць кнігу.
– Кожны з вас доўгі час працаваў на карысць нашай краіны, таму і дзяржава не павінна заставацца ўбаку. Нам важна ў гэтыя святочныя дні праявіць клопат, надаць увагу старэйшаму пакаленню. Жадаю вам здароўя, добрага настрою і ўтульнасці, – сказаў Анатоль Ліневіч.
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання ўручыў сертыфікат на абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, а жыхароў парадаваў салодкімі падарункамі. Да віншаванняў далучыліся прадстаўнікі сацыяльнай абароны і прафсаюза вобласці. Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Барыс Ефрэмаў расказаў, што пантэрнат «На Дзвіне» ўключаны ў інвестпраграму вобласці на 2025 год і неўзабаве тут пачнецца рэканструкцыя.