Геннадий Сабынич: "В 2024 году достигнут лучший показатель по среднему надою на корову в хозяйствах Витебской области"

Генадзь Сабыніч: "У 2024 годзе дасягнуты найлепшы паказчык па сярэднім надоі на карову ў гаспадарках Віцебскай вобласці"

У мінулым годзе сярэдні надоі на карову ў гаспадарках Віцебшчыны склалі амаль 4,5 тыс. кг малака, што з'яўляецца лепшым паказчыкам у гісторыі рэгіёна. «Віцебскія весці» папрасілі першага намесніка старшыні аблвыканкама Генадзя Сабыніча пракаменціраваць, за кошт чаго дасягнуты рэкордны вынік.

 

 

– Неабходна сказаць, што па выніках 2023 года прадукцыйнасць дайных статкаў склала 4226 кг на карову, што таксама было найвышэйшым паказчыкам у гісторыі, за 2024-ы мы зрабілі чарговы крок наперад. Калі раней па надоях малака на карову Віцебшчына была замыкаючай у краіне, то за апошнія гады мы ўмацаваліся на чацвёртым месцы. Секрэтаў ніякіх няма. У першую чаргу гэта мэтанакіраваная праца па узнаўленні статка, нарошчванне прадукцыйнасці кармавога поля і нарыхтоўка кармоў, павышэнне адказнасці на месцах у пытаннях тэхналагічнай і вытворчай дысцыпліны, навучанне кадраў усіх узроўняў па ўдасканаленні прафесійных якасцей.


– Якія вынікі ў разрэзе гаспадарак і рэгіёнаў?


– Нельга не адзначыць гаспадаркі, якія на працягу шэрагу гадоў маюць высокія паказчыкі. За 2023 год сярэдні надой на карову ў СПК «Ларынаўка» Аршанскага раёна склаў 13 252 кг, што з'яўлялася лепшым паказчыкам у краіне. За 2024-ы (па аператыўных даных) гаспадарка дадала 355 кг і надой склаў 13 608 кг. Больш за 11 тыс. кг малака на карову атрымалі ў СГАП «Мазалавагаз» УП «Віцебскаблгаз», у ААТ «Агракамбінат «Юбілейны» Аршанскага раёна – 10 010 кг (з прыбаўкай 1400 кг), у ААТ «Хатылы-Агра» Пастаўскага раёна – 9667 кг (+465 кг), у ААТ «Шайцерава» Верхнядзвінскага раёна – 8644 кг. Сярод рэгіёнаў сямітысячны рубеж пераадолеў Аршанскі раён з прыбаўкай 1074 кг, а Віцебскі і Гарадоцкі перавысілі шасцітысячны рубеж.


– Як праходзіць мадэрнізацыя галіны жывёлагадоўлі?


– Сёння ў нас функцыянуе 537 малочнатаварных ферм і комплексаў, з якіх 98 – сучасных (на іх утрымліваецца каля 36 % дайных пагалоўя, астатняе – на нетэхналагічных састарэлых фермах). У 2024 годзе вялося будаўніцтва 13 малочнатаварных комплексаў, на канец года здадзена ў эксплуатацыю 11 і пачалося ўзвядзенне яшчэ 10 МТК на 7,8 тыс. галоў. Такім чынам, да 2026 года на сучасных комплексах будзе ўтрымлівацца больш за 45 % дайных статкаў.


– Якія задачы на 2025 год?


– Вядома, мы не маем намеру спыняцца на дасягнутых выніках, яны вельмі сціплыя, і нам ёсць да чаго імкнуцца. Важна разумець, што прадукцыйнасць жывёлы – гэта не паказчык дзеля паказчыка, а асноўная фінансавая крыніца кожнай гаспадаркі і ў сваю чаргу сыравіна для нашых перапрацоўчых прадпрыемстваў, загрузка іх магутнасцей і ў далейшым напаўненне паліц магазінаў, фарміраванне бюджэту. Будзе працягнута работа па будаўніцтве і рэканструкцыі жывёлагадоўчых аб'ектаў. Пастаўлена высокая планка па колькасці і якасці нарыхтаваных кармоў, павышэнні прадукцыйнасці кармавога поля за кошт павелічэння пасеваў люцэрны, кукурузы, канюшыны. Намечаны перспектывы ў паляпшэнні работы па узнаўленні статка і шмат іншых задач, якія прывядуць да павышэння прадукцыйнасці пагалоўя, росту вытворчасці малака, што дазволіць мець фінансавы вынік, які ўмацоўвае эканоміку рэгіёна.

Крыніца

Генадзь Сабыніч: "У 2024 годзе дасягнуты найлепшы паказчык па сярэднім надоі на карову ў гаспадарках Віцебскай вобласці"